1 / 69

Калi памiраюць паэты, Што нi перад кiм не гнуцца,- У чалавецтва прасветы На ýсе вякi застаюцца.

Калi памiраюць паэты, Што нi перад кiм не гнуцца,- У чалавецтва прасветы На ýсе вякi застаюцца. I нi пры чым тут гены, Што правяць жыццём i светам, Паэтам няма замены, Няма замены паэтам! Калi памiраюць паэты, Калi яны памiраюць,- Няпраýда, што ýсе сакрэты Нам яны пакiдаюць.

hyun-chong
Télécharger la présentation

Калi памiраюць паэты, Што нi перад кiм не гнуцца,- У чалавецтва прасветы На ýсе вякi застаюцца.

An Image/Link below is provided (as is) to download presentation Download Policy: Content on the Website is provided to you AS IS for your information and personal use and may not be sold / licensed / shared on other websites without getting consent from its author. Content is provided to you AS IS for your information and personal use only. Download presentation by click this link. While downloading, if for some reason you are not able to download a presentation, the publisher may have deleted the file from their server. During download, if you can't get a presentation, the file might be deleted by the publisher.

E N D

Presentation Transcript


  1. Калi памiраюць паэты, Што нi перад кiм не гнуцца,- У чалавецтва прасветы На ýсе вякi застаюцца. I нi пры чым тут гены, Што правяць жыццём i светам, Паэтам няма замены, Няма замены паэтам! Калi памiраюць паэты, Калi яны памiраюць,- Няпраýда, што ýсе сакрэты Нам яны пакiдаюць. Яны забiраюць з сабою Талент свой адмысловы, Кiнуýшы ý мора людское Свае несмяротныя словы. Калi памiраюць паэты, Што нi перад кiм не гнуцца,- У чалавецтва прасветы На ýсе вякi застаюцца. А. Грачанiкаý

  2. Лiтаратурныя музеi Беларусi

  3. Дзяржаýнымузей гiсторыiбеларускай лiтаратуры

  4. Музей знаходзіцца ў адным з найпрыгажэйшых куткоў Мінска – Траецкім прадмесці. Музей заснаваны 6 лістапада 1987 года.

  5.    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

  6. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта фонд унікальных калекцый рукапісаў, рэдкіх кніг, фотаздымкаў, твораў мастацтва, асабістых (мемарыяльных) рэчаў і дакументаў беларускіх пісьменнікаў. У музеі сёння рупліва захоўваецца больш 38 000 адзінак музейных прадметаў.

  7.  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры - гэта музей з пастаянна новымі экспазіцыямі і выставамі, якія змяняючы адна другую, раскрываюць тую ці іншую старонку шматвяковай гісторыі беларускай літаратуры.    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта пяць філіялаў, адметных літаратурных музеяў у розных абласцях Беларусі.

  8. Першы падручнік у жыцці кожнага – буквар. Зазірнуць у мінулае і прасачыць гісторыю буквара з XVI ст. да сённяшняга часу дапаможа выстава “АД “А” ДА “Я” - З ГІСТОРЫІ БУКВАРА”. На гэтай выставе кожны знойдзе цікавае для сябе. Педагогі атрымаюць магчымасць параўнаць сучасныя і мінулыя методыкі навучання грамаце. Дарослыя, якія прывядуць у музей дзяцей, змогуць узгадаць свае школьныя гады і знайсці свой першы буквар.

  9. Школьнікам будзе цікава ўбачыць падручнікі, па якіх вучыліся іх бацькі, вучнёўскія прыналежнасці і школьную форму розных часоў.

  10. Фальклорна-этнаграфічная выстава “ХАТА – МОЙ СУСВЕТ” пазнаёміць з язычніцкімі і хрысціянскімі традыцыямі, каляндарнымі святамі і сямейнай абраднасцю беларусаў, з багатай песенна-лірычнай народнай спадчынай. У адноўленным інтэр’еры сялянскай хаты наведвальнікі ўбачаць рэчы побыту мінулых часоў, якімі карысталіся нашы прадзеды.

  11. Малодшым дзецям таксама не будзе сумна на гэтай выставе. Для іх створана гульнёвая пляцоўка, дзе можна прыняць удзел у цікавых конкурсах. «Як хлеб да нас на стол прыйшоў.» Занятак праходзіць у форме казкі-гульні. Дзеці маюць магчымасць убачыць этнаграфічныя матэрыялы (гаршчок, сявенька), пазнаёміцца з земляробчымі прыладамі (каса, серп, цэп і інш.) і працэсам вырабу хлеба. Хлопчыкі паспрабуюць сябе ў ролі касцоў, а дзяўчынкі на некаторы час стануць жнеямі.

  12. 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13 (Траецкае прадмесце).    Тэл/факс: 234-72-61    Е-mail: Bellitmuseum@tut.by

  13. Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча

  14. Літаратурны музей Максіма Багдановіча – гэта адзін з самых прыгожых музеяў беларускай сталіцы. Ён размясціўся ў двухпавярховым будынку (помнік гарадской архітэктуры XIX стагоддзя) у Траецкім прадмесці.    Пастанова аб стварэнні Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынята 19 верасня 1980 года. З 1 красавіка 1981 года музей пачаў дзейнічаць як установа культуры.

  15.     На пачатак 2006 года ў фондах Літаратурнага музея М.Багдановіча знаходзілася каля 17 тысяч (16 946) адзінак захавання музейных прадметаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў.    Самая вялікая калекцыя – гэта кнігі, сярод якіх чатыры экзэмпляры адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча «Вянок» з яго аўтографамі, кнігі кола чытання паэта, літаратура пра яго жыццё і творчасць, кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, творы паслядоўнікаў Максіма, пераклады, прысвячэнні.    Значную калекцыю ўтвараюць рукапісы.

  16.     Музей сінтэзаваў жыццёвы шлях Максіма Багдановіча і яго духоўны свет – непаўторны і арыгінальны. Мастацкае афармленне музея стылізавана пад «мадэрн» – накірунак у мастацтве канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

  17. Першая экспазіцыйная зала знаёміць з тэмай дзяцінства і юнацтва М.Багдановіча. Прадстаўленыя матэрыялы расказваюць пра бацькоў будучага паэта, пра яго продкаў.

  18. Матэрыялы другой залы адлюстроўваюць працэс станаўлення творчай індывідуальнасці Максіма Багдановіча: яго літаратурны дэбют у 1907 годзе ў беларускай газеце «Наша Ніва» з апавяданнем «Музыка». Трэцяя зала экспазіцыі прысвечана тэме росквіту творчага таленту М.Багдановіча.

  19. Наступная зала – «Мадонны» – адрозніваецца ад іншых залаў экспазіцыі сваім афармленнем і ўвядзеннем асаблівых прыёмаў падачы экспанатаў. Цыкл «Мадонны» Максім Багдановіч прысвяціў Ганне Какуевай.

  20.    Адрас філіяла: Рэспубліка Беларусь, 220007, г.Мінск, вул.Рабкораўская, д. 19.    Тел. +375(017)200-62-13.

  21. Дзяржауны лiтаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

  22. Музей Якуба Коласа створаны Пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1956 года. Адчынены 4 снежня 1959 года. Размешчаны ў доме, дзе жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас з канца 1944 года да дня смерці 13 жніўня 1956 года. Двухпавярховы дом і прылягаючы да яго сад плошчай 0,4 га размешчаны на тэрыторыі Акадэміі Навук Беларусі. Адчынены 4 снежня 1959 года.

  23. Музей захоўвае дакументы аб жыцці , творчасці і грамадскай дзейнасці Якуба Коласа (К.М. Міцкевіча, 1882 – 1956). Агульная плошча экспазіцыі 319 м2. Музей мае 10 экспазіцыйных залаў, у двух з якіх захаваны прыжыццёвы інтэр’ер пакояў дома Якуба Коласа: гэта рабочы кабінет і спальня.

  24. Экспануемы матэрыял у тэматычным парадку размяшчаецца на экспазіцыйных модулях, якія ў адпаведнасці з тэматычным планам размяшчаюцца ў залах музея: • прыхожая першага паверха – уводны раздзел – гісторыя дома дамінанта залы – апошні прыжыццёвы фотаздымак Якуба Коласа; • 1-ая зала – раздзел “Адвечны водгук праўды, волі” (1912 – 1921), творы залы – паэма “Новая зямля”, таксама першы зборнік вершаў “Песні жальбы”; • 2-ая зала – раздзел “Шляхі і далі” (1921 – 1929), творы зала – аповесці “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На прасторах жыцця”; • 3-яя зала – раздзел “Агонь душы і сэрца жар” (1912 – 1926), творы зала – паэма “Сымон-музыка”, зборнік алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”; 4-ая зала – раздзел “Голас зямлі” (1930 – 1946) – творы зала – вершы Якуба Коласа ваеннага часу.

  25. Галоўным зместам мастацкай канцэпцыі экспазіцыі, ключавым звяном, якое надае ёй цэласнасць і завершанасць, сталі фотакалажы ў эркерных зонах музейных залаў. Для ўзмацнення эфекта “вечнай дарогі”яны размешчаны адзін насупраць другога.

  26. Сувязным звяном паміж дакументальнай (І паверх) і мемарыяльнай (ІІ паверх) часткамі экспазіцыі стала лесвіца ў доме (яна вядзе ў прыватныя пакоі пісьменніка), дзе прадстаўлены шэраг фотаздымкаў вядомых бларускіх і замежных дзеячаў навукі, культуры, літаратуры, палітыкі, якія гасцявалі ў свой час у доме Коласа.

  27. Першым збіральнікам рэліквій музея стаў сын Якуба Коласа, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч, які стаў першым дырэктарам і больш за 20 гадоў узначальваў яго работу.

  28. Згодна класіфікацыі ў музейным фондзе ёсць наступныя калекцыі:     1. Асабісты архіў пісьменніка налічвае каля 6 500 адзінак матэрыялаў, абмежаваных часовымі рамкамі з 1941 па 1956 год. Гэта тэксты і стэнаграмы выступленняў, дакладаў пісьменніка, лісты да родных і знаёмых, рускіх і беларускіх пісьменнікаў. 2. Рукапісы. Фонд налічвае 2 569 адзінак.     3. Кінафотадакументы. Асноўны фонд налічвае 3907 адзінак. 4. Фонд “Выяўленчае мастацтва” налічвае 1 061 адзінку. 5. Кніжны фонд налічвае 13 264 адзінкі захавання. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў першыя і амаль усе прыжыццёвыя выданні твораў Якуба Коласа на беларускай і рускай мовах. 6. Асобнай калекцыяй прадстаўлены ўзнагароды Якуба Коласа – ордэны, медалі, значкі (69 адзінак). 7. Фонд прадметна-рэчыўных помнікаў налічвае 864 адзінкі. Гэта мэбля і прадметы інтэр’еру мемарыяльных пакояў дома паэта, якія экспануюцца ў музеі і яго філіялах. 68 з іх – прадметы адзення пісьменніка і яго асабістыя рэчы. 8. У фонд “Акружэнне паэта” сабраны матэрыялы (лісты, кнігі, дакументы) аб асобах, якія ведалі Коласа непасрэдна: удзельнікі нелегальнага настаўніцкага з’езду 1906 года, турэмнага заключэння 1908-1911 гадоў, Курскага перыяду 1918-1921 гадоў, па працы ў Інбелкульце і АН БССР 20-30 гадоў і інш.

  29.     Адрас музея 220072 Мінск, вул. Акадэмічная, 5    тэлефон-факс 284 19 40,    Е-mail: muzeykolas@yandex.ru   Е-mail: musei-kolasa @kultura.by

  30. У музеiЯкуба Коласа Дзядзька Колас, Мабыць, не чакалi?.. Дыкдаруйце, штотурбую Вас. Пiльнатрэба: хуткаýцякае Скарацечны, апантаны час. Я прыйшоý да Вас не так- На споведзь, Як iсорак год таму назад. Вашы думы- Шторазлогi поля, Вашымары- Штовянокпрысад. Прычыняю- каб не скрыпнуць!- Дзверы, Каб без гукуý музей ступiць. Я прывык у Вашу шчодрасцьверыць, Бояе за грошы не купiць. Гэта Вы давалiблаславенне Маймусэрцуiмаёйдушы. Гэта Вы мне зычылiсумлення, Без якога б нельга было жыць. А ýчасiнугрознае навалы, Калiворагсмерцюпагражаý, Вы тадыпаýсталi грозным валам I мяне, як бацька, ратавалi Ад таго, хторэзаý без нажа. Як жа мне забыць Вас, не наведаць, Не пачуць душою Вашыхслоý?! Не iшоýсюды я даýнiм следам- Пачуццё на крылах прынясло. Я прыйшоýсказаць, Што буду Вашым Да сканчэнняýласнагажыцця I што дружбу зберагу я нашу Да майготупогазабыцця. М.Шаховiч

  31. Дзяржауны лiтаратурны музей Янкi Купалы

  32. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы быў створаны 25.05.1944 г. пры АН БССР па Пастанове Савета народных камісараў і ЦК КП(б) Беларусі, адкрыты для наведвання 20.09.1945 г.

  33. Перад супрацоўнікамі стаяла задача: стварыць экспазіцыю і фонды музея. Усё ўскладнялася тым, што дом Янкі Купалы згарэў у першыя дні вайны (чэрвень 1941 г.), а разам з тым загінулі багацейшы пісьменніцкі архіў і бібліятэка. У час вайны (1941-1944 гг.) для Беларусі быў страчаны і той архіў Янкі Купалы, які ён перадаў Нацыянальнай бібліятэцы ў даваенныя гады.

  34. У 1946 годзе урадам Беларусі былі вылучаны сродкі на папярэднія работы па стварэнню праекта будучага дома-музея і правядзенне конкурса на лепшы з іх . У конкурсе прынялі ўдзел А.Ц.Воінаў, І.І.Валадзько, І.К.Елісееў. Камісія пад кіраўніцтвам Якуба Коласа лепшым вызначыла праект І.І.Валадзько. Але толькі ў 1956 годзе будаўніцтва дома-музея Янкі Купалы было ўключана ў Генеральны план будаўніцтва горада Мінска. Рашэннем гарсавета ад 21 верасня 1956 года за № 794 пад будаўніцтва музея быў выдзелены зямельны ўчастак 0,25 гектара па вуліцы Янкі Купалы на былым пажарышчы дома паэта, дзе жыў Янка Купала да вайны з 1926 года.

  35. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі купалы ўваходзіць у Еўрапейскі каталог музеяў. З 1995 года на базе музея створаны Міжнародны фонд Янкі Купалы. На 1 студзеня 2006 года колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду складае 30 319 адзінак, навукова-дапаможнага – 8 505 адзінак.

  36. Усе фондавыя прадметы размеркаваны ў 16 калекцый. Найбольш значныя з іх: “А” – аўтографы Янкі Купалы – 612 адзінак; “А2” – эпісталярная спадчына паэта, лісты сучаснікаў, знаёмых Янкі Купалы, пісьменнікаў-перакладчыкаў. У гэтую калекцыю ўваходзяць творы-прысвячэнні паэту – 51 адзінка; “Д” – дакументальныя матэрыялы да біяграфіі паэта – 106 адзінак; “1КН” – кнігі Янкі Купалы;   “2КН” – кнігі з публікацыямі твораў пра Янку Купалу, манаграфіі, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы, эсэ, беларускія календары 1910-1935 гг., буклеты, анталогіі, навуковыя выданні;   “4КН” – любімыя кнігі Янкі Купалы. У калекцыю ўваходзяць выданні, пачынаючы з 1812 г.; “1Ф” – фотаздымкі Янкі Купалы (1882-1942 гг.);    “2Ф” – фотаздымкі сучаснікаў Янкі Купалы;    “М” – мастацтва – больш 3-х тысяч твораў. Сярод іх найбольшую каштоўнасць прадстаўляюць прыжыццёвыя партрэты Янкі Купалы; “КНФ” – кінаархіў музея (308 адзінак), цікавы ўнікальнасцю матэрыялаў (голас Янкі Купалы, успаміны аб пісьменніку, кінафільмы-хронікі і падобнае);    “У” – у калекцыю “Ушанаванне” ўваходзяць матэрыялы мемуарнага характару.

  37.      На сёння ў галаўным музеі Янкі Купалы экспазіцыя размешчана ў 8-мі залах, у якіх храналагічна адлюстравана жыццё і творчая дзейнасць першага народнага паэта Беларусі. У першай зале асноўную нагрузку бяруць на сябе комплексы, прысвечаныя нараджэнню будучага паэта, яго радаводу, малой радзіме Яна Луцэвіча, вучобе і першай спробе паэтычнага пяра.

  38. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць такія раздзелы экспазіцыі, як Пецярбургскі. З 1909 па 1913 год Янка Купала жыў, вучыўся і працаваў у Пецярбургу.

  39. Купала-драматург – гэта тэма аднаго з раздзелаў экспазіцыі, дзе адлюстравана станаўленне драматургічнага таленту Янкі Купалы – яго аўтарства драматычных твораў

  40. 1918-20-я гады былі незвычайна інтэнсіўнымі і плённымі ў творчасці Янкі Купалы, што знайшло адлюстраванне ў шэрагу экспазіцыйных комплексаў, якія акцэнтуюць увагу наведвальніка на шматграннасць таленту Купалы-паэта, публіцыста, перакладчыка, вучонага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.

  41.   У сувязі з атрыманнем новых матэрыялаў з гасцініцы “Масква”, дзе трагічна абарвалася жыццё Купалы, мяркуецца аднаўленне асобных экспазіцыйных комплексаў.

  42.     Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Я.Купалы, 4.

  43. Музей-сядзiба Мiцкевiчау «Завоссе»

  44. Калі вы хочаце дакрануцца да паэтычнага генія Адама Міцкевіча і апынуцца ў атмасферы старасвецкага шляхецкага фальварку, наведайце Музей-сядзібу Міцкевічаў у Завоссі! Комплекс працуе з 1998 года. Ён размешчаны на тым самым месцы , дзе некалі знаходзілася сядзіба, што належыла роду Міцкевічаў і ў якой 24 снежня 1798 года з’явіўся на свет будучы вялікі паэт-рамантык.

  45. Музейны комплекс паўтарае планіроўку традыцыйнага шляхецкага фальварка к. XVIII-пач. XIX ст.У цэнтры знаходзіцца дом, насупраць яго — свіронак, паабапал — абора і гумно. Ёсць таксама калодзеж–журавель, пограб і лазня на беразе невялікага става.

  46. У залах дома музея-сядзібы разгорнута літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Вяртанне пана Тадэвуша». Яна знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй фальварка ў Завоссі, дэманструе ўзноўленыя інтэр’еры шляхецкага дома, і дзякуючы паэтычнаму слову бессмяротнага твора Адама Міцкевіча - «Пана Тадэвуша», малюе вобразы жыхароў старой сядзібы.

  47. Адрас: 225315, в. Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, тэл.: (+01634) 3 25 10

  48. Музей-сядзiба Францiшка Багушэвiча «Кушляны»

  49. Трапіўшы ў Кушляны, вы наведаеце слаўную зямлю, якая давала моц і натхненне вялікаму паэту, пачынальніку новай беларускай літаратуры ХІХ ст. - Францішку Багушэвічу. Словы яго і сёння гучаць надзённым запаветам: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі...»    Музей размешчаны ў доме, які Францішак Багушэвіч пабудаваў у 1896 годзе і дзе правёў апошнія гады жыцця.

More Related